Адрес райисполкома:
222531 Минская область, г.Клецк, пл.Маяковского,10

Телефон приемной:
(8-01793) 50-4-87

Факс: (8-01793) 50-6-39

E-mail: isp@kletsk.gov.by - для деловой переписки

Режим работы: 8.30 - 17.30 перерыв 13.00 - 14.00


Единый телефонный номер
справочной службы «Одно окно»:

142
Костёл Святой Троицы
Костёл Святой Троицы
Главная / Новости / Новости района
7 июля 2021

Кляччане адсвяткавалі Купалле

Мінулагодняя пандэмія на многія святочныя дзеі наклала свой забаронны адбітак. І хоць захворванне канчаткова не пакінула краіну, толькі прытрымліваючыся неабходных засцерагаючых мераў у плане асабістай бяспекі ўсё стала пакрыху аднаўляцца.

Вось і ў ноч з 6-га на 7-е ліпеня ў гарадскім парку напрыканцы дня на народнае свята пад назваю "Купалу вітаем – сонцу песні спяваем" запрасілі нас работнікі раённага цэнтра культуры.









Людна было і ў самым амфітэатры, і за яго межамі, бо жарты і песні чутны былі надвячоркам далёка-далёка.

А сюжэт і сапраўды шчыра развесяліў: Чарадзейка Марыя Тарасаўна (ролю выконвала Ларыса Унгуран) адразу не магла паладзіць з практыканткай Маргарытай (Таццянай Гаршковай), якая была накіравана да яе "Беларускай акадэміяй магіі і чараўніцтва для праходжання пераддыпломнай практыкі".

У гэтыя разборкі дзвюх чараўніц быў уцягнуты начальнік аддзела магічнага правапарадку ВНУ Арыстарх Пятровіч (Андрэй Тупальскі).

Падзеі развіваліся дынамічна, і пасля кожнага выхаду гэтай троіцы на сцэну гучалі песні ў выкананні мясцовых спевакоў К.Войцік, М.Бандарык, В.Сіняковай, Г.Гардзея, В.Паліводы, А.Майсейчыка, А.Матусевіча, В.Янучок, М.Лісіцы, М.Швайкі, В.Кавальчук, Т.Папок, М.Хілімон, вакальных ансамбляў "Кантабиле" і "Жемчужина". Яркія нумары ад танцавальных калектываў "Ювента" і "Грация" захаплялі і ўздымалі настрой усім, хто ў той вечар не застаўся дома на канапе, а вырашыў правесці час у добрай кампаніі на свежым паветры.

Безумоўна, не сумавалі і гледачы, бо з імі таксама ладзіліся забаўкі. Адным словам – свята атрымалася добрым, і няхай такім жа слаўным будзе ўсё лета бягучага года!

Валянціна Сянкевіч.

Фото Іны Федарчук.  

Интернет-ресурсы