Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Моладзь Клеччыны / Спецыяльныя фонды Прэзідэнта

Спецыяльныя фонды Прэзідэнта

У 1996 годзе па Указу Кіраўніка дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь створаны спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Гэтымі фондамі ажыццяўляецца выплата стыпендый і ўстаноўленых відаў прэмій, аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі. Сродкі фондаў выкарыстоўваюцца пры правядзенні нацыянальных і міжнародных студэнцкіх навуковых канферэнцый, конкурсаў, семінараў, алімпіяд, а таксама для фінансавання ўдзелу творчай моладзі ў міжнародных конкурсах, выставах, сімпозіумах і іншых акцыях у галіне культуры і мастацтва. І гэта толькі малая частка дзейнасці фондаў.
За апошнія дзесяць гадоў прэміі, стыпендыі, матэрыяльную дапамогу з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў атрымалі больш за 10 тыс. чалавек, з фонду па падтрымцы таленавітай моладзі - звыш паўтары тысячы юных дараванняў.
Званне стыпендыята і лаўрэата Прэзідэнцкага фонду - гэта не проста ўзнагарода, а знак таго, што дзяржава бярэ на сябе адказнасць за далейшае прафесійнае станаўленне гэтага лаўрэата - школьніка ці студэнта. Талент з'яўляецца нацыянальным здабыткам, таму навуковы творчы лёс кожнага з юных удзельнікаў сустрэчы бярэцца пад апеку і кантроль Міністэрствамі адукацыі і культуры. Таленавітыя людзі - аснова любой дзяржавы. Менавіта на роднай зямлі маладыя людзі павінны рэалізаваць свае здольнасці.
Сама ідэя стварэння фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, таленавітай моладзі нарадзілася ў няпросты час. Тады, у сярэдзіне 1990-х гадоў, сур'ёзныя заняткі навуковымі даследаваннямі або творчасцю станавіліся ўсё менш прэстыжнымі. Лепшыя выпускнікі нашых УВА, маладыя дзеячы культуры імкнуліся паехаць на работу за мяжу. Каб змяніць сітуацыю, у краіне стала праводзіцца мэтанакіраваная палітыка падтрымкі беларускай навукі і нацыянальнай культуры, адным з прыярытэтаў якой стала дапамога таленавітай моладзі. Была створана сетка агульнай сярэдняй адукацыі новага тыпу: гімназій, ліцэяў, навучальных комплексаў гімназія-каледж, больш за тысячу школ з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў.
Стаўшы студэнтамі, маладыя таленты маюць шырокія магчымасці для заняткі даследчай дзейнасцю, удзелу ў студэнцкіх навуковых конкурсах. А тыя, хто вырашыў прысвяціць навуцы ўсё сваё жыццё, пасля заканчэння УВА могуць працягваць вучобу ў аспірантуры. Адораныя юнакі маюць магчымасць развіваць свае здольнасці і ўдасканальваць майстэрства больш як у 500 дзіцячых школах мастацтваў, каледжах і вучылішчах, творчых УВА. У сталіцы адкрыты спецыяльныя навучальныя ўстановы інтэрнатнага тыпу, дзе выхоўваюцца самыя здольныя юныя музыканты, мастакі, танцоры з усёй рэспублікі. Пры падтрымцы дзяржавы ў Беларусі штогод праводзяцца алімпіяды, рэгіянальныя, рэспубліканскія і міжнародныя конкурсы, выставы дзіцячай і маладзёжнай творчасці.
Лёс кожнага лаўрэата ўважліва адсочваецца і пасля таго, як ён уступае ў дарослае жыццё. Гэта робіцца для таго, каб стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі творчай асобы з найбольшай карысцю для краіны. Маладым людзям аказваецца падтрымка ў выбары працоўнага месца, у вырашэнні іх жыллёвых і іншых матэрыяльных праблем, а таксама ў іншых пытаннях, звязаных з іх станаўленнем у жыцці.