Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Рэгіён / Геральдыка

Геральдыка

Сучасны герб Клецка зацверджаны Рашэннем №106 Клецкага райвыканкама 29 лістапада 1999 года і ўнесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 21 снежня 1999 года пад №37.

"У залатым полі "барочнага", ці "германскага", шчыта пад княжацкай каронай паляўнічы ражок з залатой фурнітурай".

Паляўнічы ражок - элемент радавога герба "Трубы" уладальнікаў горада - Радзівілаў. Княжая карона падкрэслівае, што князю Мікалаю Радзівілу Чорнаму ў 1558 года было падорана Клецкае княства.







Сцяг горада Клецка і Клецкага раёна зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2011 года № 564 і з'яўляецца афіцыйным геральдычным сімвалам.

Сцяг горада Клецка і Клецкага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй – блакітнага, сярэдняй – жоўтага, ніжняй – чорнага колеру.