Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Грамадскія арганізацыі / Клецкая раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа

Клецкая раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа

Клецкая раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа
222531, г. Клецк, вул. Талстога, д. 24, кабінет 10
тэл. / факс 8-01793- 69-1-41
Старшыня Клецкай раённай арганізацыі - Жданко Аксана Вітальеўна
Клецкая раённая арганізацыя налічвае 28 пярвічных арганізацый. У сваёй дзейнасці кіруецца асноўнымі прынцыпамі дзейнасці Чырвонага Крыжа: гуманнасць, незалежнасць, нейтральнасць і добраахвотнасць.
Раённая арганізацыя дзейнічае на тэрыторыі раёна як структурнае падраздзяленне Мінскай абласной арганізацыі, у адпаведнасці са Статутам БТЧК без права юрыдычнай асобы. Штогод выконваецца фінансавы план па прыцягненні сродкаў шляхам пералічэння гадавых узносаў ад устаноў і арганізацый раёна. У раён сабраныя сродкі вяртаюцца праз Мінскую абласную арганізацыю ў выглядзе сродкаў на падтрымку праектнай дзейнасці і гуманітарнай дапамогі.
Дабрачынныя акцыі па забеспячэнні гуманітарнай дапамогай праводзяцца для сацыяльна слабых катэгорыяў сем'яў і грамадзян: шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў, сем'яў, якія маюць у сваім складзе дзетак з абмежаваннямі, а таксама адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў. У перыяд святкавання юбілею Вялікай Перамогі валанцёры наведваюць і віншуюць ветэранаў ВАв. Штогод больш за 250 чалавек атрымваюць гуманітарную дапамогу.
Арганізоўваецца збор гуманітарнай дапамогі ад насельніцтва для забеспячэння малазабяспечаных грамадзян.
Дабрачынныя акцыі, арганізаваныя сіламі валанцёраў, праходзяць у крамах «Васілёк» і «Крыначка» па зборы дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Раённая арганізацыя прымае ўдзел у рэалізацыі міжнародных праектаў, так у рамках швейцарскай гуманітарнай праграмы «Дапамога ўразлівым» катэгорыі грамадзян, якія асабліва маюць патрэбу ў дапамозе, з Заастравецкага, Грыцэвіцкага, Кухчыцкага, Сіняўскага і Чырвоназоркаўскага сельсаветаў забяспечваліся прадуктовымі наборамі.
Рэалізоўваецца дзяржаўны сацыяльны заказ - прадастаўленне сацыяльна-медыцынскіх паслуг. Са сродкаў мясцовага бюджэту ажыццяўляецца фінансаванне заробку медыцынскіх сясцёр. Працуюць 2 медыцынскія сястры міласэрнасці, дапамогу атрымліваюць 5 чалавек, сярод іх анкахворыя і людзі старэйшыя за 90 гадоў.
Работа валанцёрскага атрада - асноўная падтрымка працы раённай грамадскай арганізацыі па прасоўванні сваіх інтарэсаў у грамадства. Арганізаваны валанцёрскі атрад з актыўных пенсіянераў горада, якія аказваюць дабрачынную, матэрыяльную і псіхалагічную падтрымку пенсіянерам, якія жывуць у нястачы.
Вядзецца работа з перасяленцамі з Луганскай і Данецкай абласцей па забеспячэнні ваўчарамі для набыткаў прадуктаў харчавання і адзення ў крамах горада.
Раённая арганізацыя цесна супрацоўнічае з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме, тэрытарыяльным цэнтрам, раённай бальніцай, з арганізацыямі і ўстановамі раёна. Менавіта дзякуючы такому супрацоўніцтву дапамога, якая аказваецца  насельніцтву, носіць мэтанакіраваны і адрасны характар.