Hамеснікі старшыні выканкама
Першы намеснік старшыні райвыканкама,
начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні
Галубовіч Мікалай Міхайлавіч
Ажыццяўляе кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам раёна, узначальвае ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, аховы навакольнага асяроддзя.
Курыруе па пытаннях, аднесеных да дзейнасці райвыканкама:
сельскагаспадарчыя арганізацыі ўсіх форм уласнасці,
ААТ «Клецкі райаграсэрвіс»,
ДУП «Клецкае ПМС»,
Клецкі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»,
ААТ «Клецкі камбікормавы завод»,
Аддзел землеўпарадкавання райвыканкама,
Клецкі філіял (райплемстанцыя) РУСП «Мінскае племпрадпрыемства»,
ДУ «Клецкая раённая ветэрынарная станцыя»,
ДУ «Клецкая раённая інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін»,
Клецкі буракапрыёмны пункт ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат»,
Клецкае бюро Слуцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі па пытаннях работы аграпрамысловага комплексу, у сферы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, зямельных адносін, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне з раённай арганізацыяй Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прафсаюзам аграпрамысловага комплексу, разлікова-касавым цэнтрам №19 у г. Клецк філіяла ААТ «Белаграпрамбанк».
Намеснік старшыні райвыканкама
(эканоміка)
Карловіч Юрый Пятровіч
Курыруе пытанні эканомікі, вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў, маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, раздзяржаўленне і прыватызацыю), прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай палітыкі, пытанні гандлю, працы, цэнаўтварэння, паслуг насельніцтву, сувязі, лясной гаспадаркі, страхавой дзейнасці, занятасці насельніцтва, рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання недзяржаўных формаў уласнасці і выдачы ім ліцэнзіі, знешнеэканамічнай дзейнасці, у тым ліку ў рамках развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Маскоўскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, Літоўскай Рэспублікай, а таксама пытанні прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), мытных спраў, імпартазамяшчэння, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, збору і перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, рэкламы, ажыццяўленні мерапрыемстваў па мадэрнізацыі эканомікі.
Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы», Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. №4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
Каардынуе дзейнасць:
-упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у часткі пытанняў заработнай платы),
-аддзела эканомікі райвыканкама,
-камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Клецкі раённы камбінат бытавога абслугоўвання».
Курыруе па пытаннях, аднесеных да дзейнасці райвыканкама:
- прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Клецкім раёне,
- цэнтр банкаўскіх паслуг №607 ў г. Клецк філіяла №633 ААТ «ААБ Беларусбанк»,
- разлікова-касавы цэнтр №19 у г. Клецк філіяла ААТ «Белаграпрамбанк»-Мінскае абласное ўпраўленне,
- аддзел статыстыкі Клецкага раёна,
- вузел электрычнай сувязі,
- упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Клецкім раёне ІМПЗ па Нясвіжскім раёне,
- Клецкае раённае спажывецкае таварыства,
- арганізацыі і ўнітарныя прадпрыемствы прамысловасці.
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з гаспадарчымі судамі, рэспубліканскімі і абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі ў сферы прамысловасці, дзейнасці банкаў, крэдытнай палітыкі, інвестыцый, навукі, аб'яднаннямі прадпрымальнікаў, Грамадскім аб'яднаннем «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў».
Ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй і правядзеннем ўзаемаразлікаў паміж суб'ектамі гаспадарання, развіццём эканомікі раёна, рэфармаваннем эканамічных адносін. Каардынуе работу сельскіх выканаўчых камітэтаў, структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых арганізацый па распрацоўцы і рэалізацыі праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Кіруе камісіямі:
па кантролі за выплатай заработнай платы,
па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва),
па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці раёна,
па аплаце за спажытыя паліўна-энергетычныя рэсурсы,
па кансервацыі асноўных сродкаў,
па супрацьдзеянні карупцыі.
Намеснік старшыні райвыканкама
(будаўніцтва і жыллёва-камунальная гаспадарка)
Давыдок Ігар Іванавіч
Курыруе пытанні будаўнічага, жыллёва-камунальнага і дарожнага комплексаў раёна, энергетыкі, уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, размеркавання і эксплуатацыі жыллёвага фонду, адукацыі, жыллёва-будаўнічых кааператываў, гатоўнасці арганізацый раёна да работы ў зімовых умовах, добраўпарадкавання, газіфікацыі горада і сельскіх населеных пунктаў, будаўніцтва аграгарадкоў, энергазберажэння, транспарту і камунікацый, паліва, аплаты за спажытыя паліўна-энергетычныя рэсурсы, ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці па пытаннях збору, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны, акрамя лому і адходаў чорных і каляровых металаў, прыдарожнага сэрвісу (у частцы АЗС).
Ажыццяўляе агульны кантроль за працай, якая праводзіцца ўсімі зацікаўленымі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх, забеспячэнні пажарнай бяспекі аб'ектаў і тэрыторыі, агульны аналіз магчымых выдаткаў на супрацьпажарныя мерапрыемствы, кантроль за паўнатой і своечасовасцю выканання ўсімі зацікаўленымі прымаемых рашэнняў, накіраваных на забеспячэнне пажарнай бяспекі.
Каардынуе дзейнасць:
аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама,
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Клецкая ЖКГ»,
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «УКБ-Клецк»,
унітарнага прадпрыемства «ПМК Сельспецмантаж»,
раённага ўнітарнага прадпрыемства «Клецкае праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро».
Курыруе па пытаннях, аднесеных да дзейнасці райвыканкама:
- даччынае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «ПМК-191» УП «Мінскаблсельбуд»,
- філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ №212»,
- таварыства з абмежаванай адказнасцю «Клецкі энергасэрвіс»,
- Клецкі раён газазабеспячэння,
- Клецкі раён электрычных сетак,
- Клецкае міжраённае аддзяленне філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга»,
- Клецкую раённую інспекцыю Стаўбцоўскага міжраённага аддзялення філіяла «Энерганагляд» РУП «Мінскэнерга»,
- установу па захоўванні матэрыяльных каштоўнасцяў «Космас» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь,
- раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Кіруе камісіямі:
- па надзвычайных сітуацыях,
- па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў (міжведамасная камісія),
- па аплаце за спажытыя паліўна-энергетычныя рэсурсы,
- па жыллёвых пытаннях,
- па канфіскацыі і прадастаўленні зямельных участкаў,
- па рэгуляванні пытанняў прадастаўлення грамадзянам аднаразовых бязвыплатных субсідый на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылля,
- па бяспецы дарожнага руху,
- па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных у сельскай мясцовасці,
- па правядзенні і каардынацыі акцый, накіраваных на папярэджанне гібелі людзей ад пажараў,
- па абследаванні замацаваных жылых памяшканняў за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобамі з ліку гэтай катэгорыі,
- па ацэнцы нанесенай шкоды ад надзвычайных сітуацый.
Забяспечвае ўзаемадзеянне з абласнымі органамі кіравання ў сферы архітэктуры, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, энергетыкі.
Намеснік старшыні райвыканкама
(сацыяльная сфера і ідэалагічная работа)
Буйвіла Генадзь Мікалаевіч
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці раённага выканаўчага камітэта па арганізацыі работы з кіруючымі кадрамі і іх рэзервам, пытаннях сацыяльна-культурнай сферы, кадравай палітыкі раёна, ідэалагічнага кірунку, сувязі з грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі, палітычнымі партыямі і рухамі, працоўнымі калектывамі і насельніцтвам раёна, дэмаграфічных праблем, падрыхтоўкі і правядзення ўрачыстых і масавых мерапрыемстваў, святаў на тэрыторыі раёна. Ажыццяўляе кантроль за рэалізацыяй на тэрыторыі раёна Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях», сумесна з аддзелам эканомікі райвыканкама ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва і кантроль за ходам выканання нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў на тэрыторыі Клецкага раёна, каардынуе работу па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» у структурных падраздзяленнях райвыканкама, арганізацыях раёна. Арганізуе на тэрыторыі раёна работу па рэалізацыі праграм зніжэння злачыннасці, папярэджанні п'янства і алкагалізму, правядзенне грамадска-масавых мерапрыемстваў, падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх і мясцовых рэферэндумаў.
Каардынуе дзейнасць:
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (акрамя пытанняў працы і заработнай платы),
упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама,
аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама,
дзяржаўнай установы «Клецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»,
установы аховы здароўя «Клецкая цэнтральная раённая бальніца»,
дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог».
Курыруе па пытаннях, аднесеных да дзейнасці райвыканкама:
ДУ «Клецкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»,
раённую аптэчную сетку,
ДУА «Клецкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй»,
аддзел па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва Клецкага раёна КУП «Минаблкінавідэапракат»,
ваенны камісарыят Клецкага раёна,
раённы вузел паштовай сувязі,
раённы аддзел Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва,
Клецкую раённую арганізацыю Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў,
Клецкую раённую арганізацыю Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»,
Клецкае раённае таварыства Чырвонага Крыжа,
Клецкую раённую арганізацыю Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»,
Клецкую раённую арганізацыю таварыства выратавання на вадзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах»,
Клецкую раённую арганізацыю Грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры»,
Клецкую раённую арганізацыю Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»,
Клецкую раённую арганізацыю Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў»,
Клецкую раённую арганізацыю Грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру»,
Клецкую раённую арганізацыю Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»,
Клецкі раённы аддзел Грамадскага аб'яднання «Саюз палякаў на Беларусі»,
Клецкую раённую арганізацыйную структуру ДТСААФ.
Кіруе камісіямі:
па справах непаўналетніх,
назіральнай,
конкурснай камісіяй райвыканкама па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў,
па прыёме і размеркаванні гуманітарнай дапамогі,
надзвычайнай супрацьэпідэмічнай,
пастаянна дзеючай па прызначэнні дзяржаўнай адраснай дапамогі,
па прафілактыцы алкагалізму, наркаманіі і суіцыдаў,
прызыўной,
садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях,
па ўсталяванні статусу пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі,
па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў пры Клецкім райвыканкаме,
па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы.
Узначальвае:
раённы савет па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва,
папячыцельскі савет,
штаб добраахвотных дружын,
міжведамасны каардынацыйны савет па прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый сярод насельніцтва,
міжведамасны каардынацыйны савет па прафілактыцы інфекцыйных захворванняў, якія ўяўляюць ці могуць уяўляць сабой надзвычайную сітуацыю ў галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне, заразных скурных і венерычных захворванняў, ВІЧ-інфекцый,
міжведамасны каардынацыйны савет па барацьбе з сухотамі ў Клецкім раёне,
раённы міжведамасны савет па фарміраванні здаровага ладу жыцця насельніцтва і развіцці сістэмы сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу.
Забяспечвае ўзаемадзеянне з абласнымі органамі кіравання ў сферы аховы здароўя, ідэалогіі, культуры, адукацыі, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры, спорту і турызму, рэлігіі, нацыянальнасцяў, маладзёжнай палітыкі, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі, галіновымі прафсаюзамі, палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай сферы, маладзёжнымі арганізацыямі.
Кіраўнік справамі райвыканкама
Сёмуха Васіль Васільевіч
Курыруе гаспадарчы блок пытанняў дзейнасці выканаўчых органаў раёна. Кіруе дзейнасцю ўпраўлення справамі выканкама.
Вядзе пытанні развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Ажыццяўляе кантроль за прыёмам грамадзян у арганізацыях, установах, на прадпрыемствах раёна.
Кантралюе ход рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» у структурных падраздзяленнях райвыканкама.
Курыруе дзейнасць:
- кіравання справамі,
- групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама,
- сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб,
- юрыдычнага сектара,
- аддзела запісу актаў грамадзянскага стану,
- дзяржаўнай установы «Клецкі раённы архіў».
Курыруе па пытаннях, аднесеных да дзейнасці райвыканкама, Дзяржаўную натарыяльную кантору Клецкага раёна.
Кіруе адміністрацыйнай камісіяй, камісіяй па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні райвыканкама.
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі г. Мінска і Мінскай вобласці па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ўпраўлення справамі райвыканкама.