Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
24 жніўня 2022

За парты на Міншчыне сядуць 18,3 тыс. першаклашак

У новым навучальным годзе дзіцячыя сады, школы і ўстановы прафесійнай адукацыі цэнтральнага рэгіёна прымуць 237,2 тыс. чалавек.

За парты сядуць 18, 3 тыс. першакласнікаў, а гэта на 1000 больш, чым у мінулым годзе.

Адукацыйны працэс будуць ажыццяўляць больш за 29 тысяч педагагічных работнікаў.

На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі па ўдакладненым гадавым плане ў бюджэце вобласці прадугледжана 21,84 млн. рублёў.

З іх -

  • на бягучы рамонт накіравана 12,15 млн. рублёў,

  • на капітальны - 3,22 млн. рублёў,

  • на набыццё абсталявання - 6,47 млн. рублёў.

Рамонту падлягалі 364 установы адукацыі. На 17 жніўня сертыфікаты гатоўнасці атрымалі 91,9 працэнта школ.

Крынiца: Мінскі аблвыканкам

Да спіса навін