Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 студзеня 2021

Адзіныя ў клопаце аб бяспецы людзей

Дэкаднік пажарнай бяспекі, які праводзіцца на тэрыторыі Міншчыны, аб'яднаў розныя суб'екты прафілактыкі Клецкага раёна важнай мэтай - папярэдзіць магчымыя пажары ў жылым сектары, зберагчы людзей ад гібелі ў агні, навучыць грамадзян правілам бяспекі.

Работнікі Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня наведваюць домаўладаннi слабых катэгорый грамадзян.

Сумесна з карэспандэнтам рэдакцыі раённай газеты «Да новых перамог» Валянцінай Сянкевіч яны правялі сумесны рэйд па жылых домаўладаннях грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, пражываючых у аграгарадку Кухчыцы. Першы намеснік начальніка раённага аддзела па НС Віталь Кулік і інспектар прапаганды Вольга Іванейчык гутарылі з домаўладальнікамі, давалі парады і рэкамендацыі па прывядзенню жылля ў пажарабяспечны стан. Асаблівую ўвагу спецыялісты МНС звярталі на стан пячнога ацяплення: ці ёсць расколіны ў коміне і муры печы, ці правільна наладжаны комін, ці маецца перад палiўнiкам прадтопачны ліст, ці выконваюцца правілы эксплуатацыі.

Рэйд паказаў, што не надаюць належнай увагі сваёй бяспецы менавіта грамадзяне, злоўжываючыя алкаголем. У большасці з іх меліся грубыя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Домаўладаннi больш свядомых грамадзян значна адрозніваліся ў плане забеспячэння ў іх бяспечных умоў пражывання. Але амаль кожны, каго ў гэты дзень наведала рэйдавая група, атрымаў вуснае папярэджанне і канкрэтны тэрмін на ліквідацыю наяўных парушэнняў.

Да прафілактычнай рабоцты падключыліся і ўчастковыя інспектары Клецкага РАУС. У рамках сумеснага рэйду па горадзе Клецку яны наведалі самы «пажаранебяспечны» кантынгент - грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і вядуць асацыяльны лад жыцця.

Цяжкая карціна небяспечнага побыту ў кожным доме практычна аднолькавая: пустыя бутэлькі, раскіданыя недакуркі, усюдыісны бардак, абкурадымленыя сцены і столі, няспраўныя печы, старая праводка, адсутнасць пажарных апавяшчальнікаў. У двары аднаго з дамоў хлам са сметніка не дае магчымасці нават прайсці, не кажучы ўжо аб пад'ездзе спецтэхнікі МНС у выпадку пажару. Вось ужо сапраўды, жывуць такія людзі, «як на парахавой бочцы»...

Спецыялісты у чарговы раз нагадалі грамадзянам, што такі лад жыцця рана ці позна немінуча прыводзіць да згубы. Міліцыянеры і ратавальнікі правялі прафілактычныя гутаркі, заклікалі не злоўжываць спіртным, не паліць у ложку, адрамантаваць выкарыстоўваемыя ацяпляльныя агрэгаты, электрычныя прыборы і сеткі, а таксама ачысціць ад смецця тэрыторыю. У якасці напамінку пра неабходнасць выконваць правілы бяспекі работнікі МНС уручылі ўсім улёткі акцыі «Бяспека ў кожны дом», налепкі з інфармацыяй пра небяспеку курэння ў ложку, а таксама памяткі з рэкамендацыямі па пячному ацяпленню і правілам паводзін пры пажары.


Клецкі РАНС

Да спіса навін