Акцыя МНС «Бяспечны Новы год!» стартуе 7 снежня

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі - мэта рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!».
У Клецкім раёне, як і па ўсёй краіне, ратавальнікі правядуць акцыю ў 4 этапы. Стартуе яна 7 снежні і працягнецца да самага Новага года.
У рамках акцыі праводзіцца конкурс на лепшы відэаролік «Бяспечны Новы год». Усім жадаючым прыняць удзел у конкурсе і атрымаць каштоўныя падарункі ад МНС прапануецца падрыхтаваць відэаролік або серыю відэаролікаў па тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці і размясціць іх на ўласным канале YouTube (або на асабістай старонцы ў сацыяльных сетках) пад хэштэгам #БезопасныйНовыйГод. Тэмы ролікаў: «Бяспечная навагодняя елка», «Піратэхніка», «Галалёд», «Паводзіны ў зімовага вадаёма», «Пераахаладжэнне» і г.д. Фармат не абмежаваны, вітаецца стварэнне ролікаў гумарыстычнага характару. Відэа могуць утрымліваць падрыхтоўку ўдзельніка і яго членаў сям'і да навагодніх імпрэз, стварэнне навагодняй бяспечнай атмасферы ў доме, навагодніх касцюмаў ў стылі МНС для членаў сям'і, агляд бяспечных упрыгожванняў для дома і навагодняй ёлкі і г.д. Па выніках лепшыя відэапраекты будуць размешчаны ў афіцыйных групах МНС у сацыяльных сетках і на YouTube каналах МНС, а іх аўтары ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.
Яшчэ адзін новы конкурс - «Навагодні дызайн МНС» на лепшае навагодняе афармленне кватэры (жылых памяшканняў домаўладання), дэкору вокнаў, прысядзібнага ўчастка ў стылі МНС.
Грамадзянам будзе разаслана «Бяспечная навагодняя карэспандэнцыя» з паштоўкамі, буклетамі, календарамі ад МНС і «Todolist бяспекі», з дапамогай якіх адрасаты змогуць паўтарыць правілы бяспекі і падрыхтаваць свой дом да навагодніх свят.
Правядуць ратавальнікі і анлайн мерапрыемствы з дапамогай Інтэрнэт-мэсэнджэраў (Skype, Viber, WhatsApp), відэа ўрокі бяспекі ў анлайн-рэжыме і анлайн-віктарыны «Хто хоча стаць геніем бяспекі?».
Пры спрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўцы работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правядуць мерапрыемствы акцыі для пенсіянераў і інвалідаў, для навучэнцаў школ горада і раёна, для дзяцей і бацькоў у шматдзетных сем'ях, для пакупнікоў піратэхнікі. А таксама для ўсіх жыхароў і гасцей нашага горада пройдзе фінальнае мерапрыемства з гульнявымі зонамі МНС, прызамі і падарункамі ад выратавальнікаў.
Вольга Iванейчык,
інспектар прапаганды Клецкага РАНС