Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 лютага 2021

Барэц з Клецка стаў бронзавым медалістам чэмпіянату Беларусі па вольнай барацьбе

20-гадовы клятчанiн Аляксандр Велясько выступіў на студзеньскім чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод мужчын, дзе заваяваў бронзавы медаль у вагавай катэгорыі 86 кілаграм. Першынство сабрала ў сталічным Палацы спорту наймацнейшых спартсменаў краіны

Разам з нашым земляком за медалі ў вазе 86 кг сапернічалі 7 прадстаўнікоў мінскай, гомельскай, магілёўскай і ваўкавыскай школ вольнай барацьбы.

На чвэрцьфінальнай стадыі Аляксандру Велясько супрацьстаяў дасведчаны 25-гадовы барэц з Гомеля Арцём Рудзянок. Супернік клятчанiна ў розныя гады станавіўся удзельнікам чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў і чэмпіянату свету сярод моладзі.

Выхаванец Морацкай прафсаюзнай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы годна правёў сутычку, але саступіў гамельчуку, які пазней дайшоў да фіналу вагавой катэгорыі 86 кілаграм і саступіў толькі майстру спорту міжнароднага класа магілёўцу Раману Чытадзе.

А спартсмена з нашага райцэнтра чакаў удзел у суцяшальных сутычках за бронзавыя медалі. У паядынку за трэцяе месца на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе Аляксандра Велясько чакаў удзельнік чэмпіянату Еўропы-2019 сярод юніёраў мінчанін Ілья Хамцоў. Наш зямляк апынуўся мацней і ўзышоў на трэцюю прыступку п'едэстала.

Да спіса навін