Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 красавіка 2021

Журналісты вядучых СМІ Беларусі наведваюць Клецкі раён з прэс-турам

Сёння ў Клецкі раён арганізаваны прэс-тур журналістаў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Візіт вядучых беларускіх СМІ ў мясцовыя калектывы, прымеркаваны да Года народнага адзінства.

Першым пунктам у праграме паездкі стала Рассветовская СШ. Гасцям паказалі STEM-клас, дзе сельскія школьнікі з Рассвета займаюцца праграмаваннем і робататэхнікі.

Дырэктар навучальнай установы Сяргей Леанідавіч Дубман распавёў пра школу, якую ўзначальвае, падзяліўся вопытам плённага супрацоўніцтва з рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій.



На ААТ "Гама густу" журналісты пабывалі ў цэхах прадпрыемства і паглядзелі за працэсам вытворчасці дзіцячага харчавання. У лабараторыі завода прадстаўнікі СМІ ўбачылі, як у калектыве сочаць за бяспекай прадукцыі, што сыходзіць зь вытворчых ліній ААТ "Гама густу".

Прэса пагутарыла у намеснікам дырэктара па вытворчасці Ірынай Віктараўнай Крыўко. Яна распавяла пра строгім кантролі якасці прадукцыі, аб рынках збыту, дзе рэалізуюцца тавары з Клецка, пра тое, як ўлічваюцца пажаданні спажыўцоў пры распрацоўцы навінак ад "Гамы густу".



Наступным прыпынкам у маршруце журналістаў стаў ААТ "Клецкі мехзавод". На адным з вядучых прадпрыемстваў раёна, госці ўбачылі, як за кароткі час калектыў змог мадэрнізаваць лініі, наладзіць вытворчасць канкурэнтаздольнай прадукцыі, правесці рамонт у цэхах.

Да спіса навін