Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 студзеня 2021

Бяспечныя паводзіны на лёдзе. Парады ад ратавальнікаў

Які лёд лічыцца бяспечным.

- Бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 10 см у прэснай вадзе і 15 см у салёнай;

- Бяспечным лічыцца лёд, які мае зялёнае або сіняватае адценне. Жоўты або матавы лёд ненадзейны;

- У вусцях рэк і пратоках трываласць лёду аслаблена. Лёд нетрывалы ў месцах хуткай плыні, б'ючых ключоў і сцёкавых вод, а таксама ў раёнах вырастання воднай расліннасці, паблізу берага, дрэў, кустоў, чароту;

- Калі тэмпература паветра вышэй за 0 градусаў трымаецца больш за тры дні, то трываласць лёду зніжаецца на 25%;

- Прыкметы нетрывалага пакрыцця: трэск, рухомасць, з'яўленне вады над паверхняй.

Як бяспечна перасоўвацца па лёдзе.

- Перш за чым сысці з берага на лёд, неабходна ўважліва агледзецца, намеціць маршрут руху;

- Трэба быць асцярожным ж на стромкім і слізкім беразе, каб не скаціцца на лёд, які можа быць тонкім і праламацца;

- Пры руху выпрабоўвайце трываласць лёду з дапамогай палкі або лому на драўлянай дзяржальні для прабівання лёду: пры руху варта стукнуць па лёдзе наперадзе сябе і па абодва бакі ад сябе некалькі разоў на адно і тое ж месца. Калі на месцы ўдараў вада не з'явілася, значыць, лёд надзейны. Калі ж лёд прабіваецца і на ім з'яўляецца вада, трэба неадкладна павярнуць назад;

- Ні ў якім разе не дазваляецца пераходзіць вадаём у адзіночку, так як у гэтым выпадку, праваліўшамуся пад лёд дапамогі чакаць не ад кага;

- Пры руху па лёдзе групай варта ісці адзін за адным на адлегласці 5-6 метраў, уважліва назіраючы за тым, хто ізде наперадзе, каб своечасова аказаць яму дапамогу;

- Перасякаючы змёрзлы вадаём на лыжах, неабходна прыняць меры засцярогі, у прыватнасці, расшпіліць мацаваннi, каб можна было хутка ад іх вызваліцца, не намотваць завесы на лыжных палках на рукі;

- Дадатковую небяспеку ўяўляе праломванне лёду для чалавека, які нясе цяжкі груз. Выходзячы на ​​лёд трэба аслабіць шлейкі заплечніка і быць гатовым да яго хуткага скідання ў выпадку раптоўнага праломвання лёду;

- Непажадана хадзіць па лёдзе ў цёмны час сутак;

- Не становіцеся на крыгі, адкалоўшыяся ад ледзянога поля: яны могуць раптам перавярнуцца пад нагамі;

- Дзеці не павінны знаходзіцца без нагляду паблізу рэк, сажалак, кар'ераў. Не дазваляецца ім катацца на санках, лыжах, каньках па замерзлых вадаёмах.

Бяспека падчас зімовай рыбалкі.

- Апранайце выратавальную камізэльку або спецыяльны касцюм-паплавок;

- Вазьміце з сабой шнур даўжынёй 12-15 метраў, на адным канцы якога мацуецца груз, а на іншым - пятля;

- Свiдруйце лункі на адлегласці не менш за 5-6 метраў адзін ад аднаго, каб не дапускаць вялікіх нагрузак на лёд;

- Для ўзмацнення апоры побач з лункай трэба класці прынесеную дошку;

- Нельга збірацца вялікімі групамі вакол удалай лункі;

-Пасля завей сцеражыцеся не замерзлых лунак пад снегам;

- Не выязджайце на лёд на аўтамашыне.

Што рабіць, калі вы праваліліся пад лёд.

1. Не панікуй.

2. Кліч на дапамогу.

3. Разапні рукі і напаўзай на лёд грудзьмі.

4. Закінь нагу на лёд і адкацiся ад палонкі.

5. Выбраўшыся, не уставай, паўзі да берага па сваіх слядах.

Што рабіць, калі чалавек праваліўся пад лёд (у палонку).

1. Патэлефануй па тэлефоне ў МНС 112.

2. Падпаўзi да палонкі не бліжэй 3-4 метраў.

3. З дапамогай падручных прадметаў дапамажы выбрацца. Падыдуць лыжы, дошкі, палкі.

4. Да прыбыцця ратавальнікаў пастарайся знайсці яму сухую вопратку.

Да спіса навін