Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 мая 2021

БРСМ аб'яўляе пра старт заявак для ўдзелу ў праекце «Уладар сяла»

У Міжнародны дзень сям'і стартуе прыём заявак для ўдзелу ў папулярным маладзёжным сельскагаспадарчым праекце.

За званне "Уладар сяла - 2021" змогуць пазмагацца маладыя сем'і з дзецьмі, якія пражываюць больш за тры гады ў сельскіх населеных пунктах. Безумоўна, кожная сям'я павінна не толькі працаваць у сельскай мясцовасці, але і весці асабістую падсобную гаспадарку.

Хочацца звярнуць таксама ўвагу на ўзроставы парог дарослых удзельнікаў конкурсу - хаця б аднаму з мужа і жонкі павінна быць не больш за 31 года на дзень ўдзелу ва ўсіх турах праекта.

Запоўненыя заяўкі для ўдзелу ў праекце неабходна накіроўваць на электронны адрас Клецкага РК ГА "БРСМ" kleckbrsm@tut.by.

Да спіса навін