Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 студзеня 2021

БРСМ аб'явіў конкурс відэаролікаў «За здаровае жыццё разам»

Стартаваў конкурс відэаролікаў «За здаровае жыццё разам». Праект, арганізаваны Клецкім раённым камітэтам ГА «БРСМ» і інспекцыяй па справах непаўнагадовых Клецкага РАУС, накіраваны на фарміраванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку залежнасцяў.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць вучні 8-11 класаў. Конкурсныя работы павінны быць працягласцю ад 30 секунд да 5 хвілін. Магчымы змест роліка:

- прапаганда здаровага ладу жыцця;

- сацыяльна-значныя праблемы, якія замінаюць здароваму ладу жыцця;

- пазітыўныя змены ў жыцці чалавека, клапоцячагася пра сваё здароўе;

- спосабы падтрымання ўласнага здароўя і прафілактыкі залежнасцяў.

Удзельнікам праекта «За здаровы лад жыцця разам» можа быць як адзін чалавек, так і калектыў аўтараў.

Заяўку і конкурсныя матэрыялы неабходна даслаць да 5 лютага. Іх варта адправіць адным архівам на электронны адрас kleckbrsm@tut.by альбо размясціць відэаролік на старонцы ўстановы адукацыі ў сацыяльнай сетцы Вконтакте і падзяліцца навіной з групай «Моладзь КЛЕЧЧЫНЫ/БРСМ» (заяўку адправіць на адрас электроннай пошты). Узор заяўкі і падрабязныя ўмовы ўдзелу ў праекце можна знайсці ТУТ . Вынікі конкурсу аргкамітэт праекту размесціць на старонцы групы «Моладзь КЛЕЧЧЫНЫ/БРСМ» да 08 лютага 2021 года.

Да спіса навін