Даследаванне клятчанкі аб развіцці выцінанкі ў нашым раёне апублікавалі ў Расіі

Клятчанка Вольга Пілецкая стала ўдзельніцай 13-га міжнароднага сімпозіума па мастацтве выцінанкі. Новая частка праекта, які штогод праводзіць Дамадзедаўскi гісторыка-мастацкі музей, называлася «Мастацкае выразанне: разнастайнасць відаў».
У гэты раз з-за пандэміі выразальшчыкi з усяго свету не змаглі з'ехацца ў Маскоўскай вобласці. Майстрам прапанавалі падзяліцца сваім вопытам дыстанцыйна. Вольга Пілецкая адправіла арганізатарам артыкул «Асаблівасці Клецкай выцінанкі. Экспедыцыя, як асноўная форма вывучэння ўзораў мясцовай выцінанкі».
Матэрыял метадыста па народнай творчасці раённага цэнтра культуры аб клятчанках, знаёмых з мастацтвам разьбяных узораў з паперы, па выніках сімпозіума быў апублікаваны ў калектыўным зборніку.http://www.kleck.by/?p=60438