6 студзеня 2021
Дзень работнікаў сацыяльнай абароны: у Клецку ўшаноўвалі лепшых
У Клецкім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва заслужаныя ўзнагароды з нагоды Дня работнікаў сацыяльнай абароны сёння атрымалі лепшыя прадстаўнікі прафесіі. Дапамагаць і дарыць ўвагу тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Ад іх працы залежаць своечасовая дапамога інвалідам і ветэранам, шматдзетным сем'ям, а таксама даўгалецце землякоў.
Узнагароды тым, хто доўгія гады робіць сваю працу якасна і на сумленне, уручылі Ала Мелюк, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Клецкага райвыканкама і Зоя Уласевіч, дырэктар Клецкага тэрытарыяльна цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Падрабязна
Да спіса навін