20 студзеня 2021
ФОТАФАКТ. У Клецкім раёне адзначаюць Хрышчэнне Гасподняе
Праваслаўныя вернікі святкуюць сёння Хрышчэнне Гасподняе. Лічыцца, што ў гэты дзень вада набывае цудоўныя ўласцівасці. Дзясяткі жыхароў Клецкага раёна і салдаты расійскай вайсковай часці 03522 прыехалі днём у вёску Нача, каб набраць асвячонай вады, а самыя смелыя і моцныя духам па традыцыі акуналіся ў Іардань. Карэспандэнты пабывалі ў адным з традыцыйных месцаў святкавання Вадохрышча, дзе прысутных работнікі лясгаса частавалі кашай і гарачай гарбатай.
Да спіса навін