15 лютага 2021
Каманда Клецкай сярэдняй школы №2 перамагла ў гарадскім інтэлектуальным конкурсе «Умняши»

У Клецкім цэнтры дзіцячай творчасці правялі штогадовы гарадскі інтэлектуальны конкурс «Умняши».
У гэты раз спаборнічалі тры каманды: «Чамучка» («Клецкая СШ №1»), «Поспех» (Клецкая СШ №2) і «Эрудыт» (Клецкая СШ №3). Хлопцы праверылі свае веды ў «Бліцтурніры», «Медыяазбука», «Свая гульня» і «Што? Дзе? Калі?».
Перамогу атрымалі вучні 4 класа гарадской сярэдняй школы №2 з каманды «Поспех», другое месца занялі «Чамучкi», трэцяе - «Эрудыт».
У намінацыя «Самы разумны капітан» лепшай стала Эльвіра Аляхновіч з Клецкай СШ №2 ».