Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 снежня 2020

Клецкія малышы з мнагадзетных і малазабяспечаных сем'яў атрымалі падарункі ад акцыі «Нашы дзеці»

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» працягвае дарыць радасць кожнаму дзіцяці, якое апынулася ў няпростай жыццёвай сітуацыі. У гэтыя дні ўсе, хто можа дапамагчы дзецям, імкнуцца напоўніць будні хлапчукоў і дзяўчынак яркімі фарбамі і шчаслівымі імгненнямі. 29 снежня больш за 30 дзяцей са шматдзетных, няпоўных, няшчасных, малазабяспечаных сем'яў, бацькі якіх не маюць пастаяннага месца працы, атрымалі навагоднія падарункі з рук Дзеда Мароза.

З'яўленне ў дамах клятчан казачнага персанажа выклікала здзіўленне і непадробнае захапленне у вачах рабят, асабліва самых маленькіх жыхароў Клетчыны. Гэты дзень яны напэўна запомняць надоўга! Пераднавагодняя акцыя была арганізавана камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама і ўпраўленнем па адукацыі, спорту і турызму. Падарункі прадастаўлены Мінскім абласным аддзяленнем РГА «Беларускі дзіцячы фонд»

Да спіса навін