Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 снежня 2020

Клятчане паўдзельнічалі ў патрыятычным праекце «Памяць сэрца»

У рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Памяць сэрца" 17 снежня ў ДУА "Клецкая сярэдняя школа №1" праводзілася мерапрыемства ў фармаце "Адкрытага дыялогу". Арганізатарам выступіў раённы камітэт ГА "БРСМ" у асобе яго першага сакратара Вольгі Рудко.
Як адзначыла лідэр маладзёжнай арганізацыі Клетчыны, праект "Памяць сэрца" накіраваны на аднаўленне і захаванне гістарычнай памяці пра гераічныя подзвігі, гісторыі і лёсы нашых землякоў, якія гераічна змагаліся за вызваленне роднай Беларусі, і тым самым унеслі неацэнны ўклад у агульную скарбонку Вялікай Перамогі.
Усхваляваў дзесяцікласнікаў першай гарадской школы дакументальны фільм пра дзіцячы донарскi канцлагер смерці ў вёсцы Чырвоны бераг, дзе ўжо ў мірны час быў створаны мемарыяльны комплекс з гэтай жа назвай.

Падрабязна

Да спіса навін