Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 лютага 2021

Маладзёжныя атрады - за парадак і бяспеку

Рух Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку - сумесны праект ГА «БРСМ», Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, які аб'яднаў больш за 15 тысяч юнакоў і дзяўчат. Сярод ратных спраў маладых праваахоўнікаў - спыненне сур'ёзных злачынстваў і правапарушэнняў, затрыманне небяспечных злачынцаў, прадухіленне дарожна-транспартных здарэнняў, выратаванне жыццяў.

Вось ужо шмат гадоў запар маладыя людзі сумесна з ратавальнікамі займаюцца прафілактычнай работай па бяспецы жыццядзейнасці. У ліку розных сумесных мерапрыемстваў - акцыі «Моладзь за бяспеку», «Не прапальвай сваё жыццё», «Бяспека ўкожны дом», «Разам за бяспеку і правапарадак» і іншыя.

Удзельнікі МААП адзначалі 6 лютага прафесійнае свята, якое было заснавана БРСМ у 2012 годзе. Клецкія ратавальнікі разам з раённым камітэтам ГА «БРСМ» напярэдадні гэтага свята арганізавалі і правялі для юных актывістаў урачыстае мерапрыемства і інфармацыйна-забаўляльную праграму па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Сустрэча прайшла ў раённым цэнтры бяспекі на базе Клецкага РАНС. У самым пачатку хлопцы, вучні гімназіі горада Клецка, прайшлі навучанне на пляцоўках цэнтра бяспекі, дзе даведаліся, як аказваць першую даўрачэбную дапамогу пацярпелым, як бяспечна распальваць вогнішча ў лесе, як паводзіць сябе на лёдзе, як зберагчы хату ад пажару і многае іншае. Пасля ў актавай зале інспектар прапаганды РАНС Вольга Iванейчык і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Рудко ўручылі навабранцам МААП членскія білеты, павіншавалі з уступленнем у шэрагі актыўнай і мэтанакіраванай моладзі, расказалі пра планы на будучую сумесную працу.

Таксама ўсе прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне па асновах бяспекі, прагледзелі навучальны відэаролік МНС «Энцыклапедыя бяспекі» і атрымалі на памяць ад ратавальнікаў брашуры «Дапамога побач».




Да спіса навін