13 мая 2022
Міжнародны Дзень медыцынскай сястры

У Міжнародны Дзень медыцынскай сястры нашы землякі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама: медыцынская сястра старэйшая неўралагічнага аддзялення Сінькевіч Таццяна Францаўна і акушэрка акушэрскага аддзялення Рудко Таццяна Мікалаеўна.
У ліку лепшых работнікаў сферы значацца памочнік лекара Грыцэвіцкай участковай бальніцы Матэйка Святлана Міхайлаўна, медсястра агульнай практыкі паліклінікі ЦРБ Макраусава Наталля Мікалаеўна, медыцынская сястра старэйшая аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Брунько Галіна Уладзіміраўна. За добрасумленную працу і адданасць прафесіі яны адзначаныя падзякамі Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама.