24 лютага 2021
Моладзь дапамагла расчысціць ад снегу двары жыхароў трох вёсак у Клецкім раёне

Работнікі працоўных калектываў і маладзёжныя актывісты Клецкага раёна дапамагаюць землякам расчышчаць двары пасля моцных лютаўскіх снегападаў.
На гэтым тыдні па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клецкага райвыканкама была арганізавана дапамога пажылым жыхарам Морацкага сельскага Савета. Акцыя прайшла ў рамках усебеларускага чэленджу "Прыбяром снег разам", запушчанага БРСМ гэтай зімой. У атрад валанцёраў, які атрымалася аператыўна сабраць, увайшлі прадстаўнікі працоўнай моладзі нашага горада.
Сваіх прадстаўнікоў на працы дэлегавалі мехзавод, камбікормавы завод, ПВЗ, упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Клецкага РВК, "Гама густу", Клецкі філіял ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", а таксама ААТ "Морач". 14 хлопчыкаў і дзяўчынак за некалькі гадзін у глыбокім снезе змаглі пракапаць дарожкі ад дамоў пажылых жыхароў вёсак Урведзь, Смоліч і Комлеўшчына.