31 снежня 2020
Навагодняя змена: калектывы Клецкага раёна павіншавалі Дзед Мароз і Снягурка
Калі за акном дождж і золь замест іскрыстага снегу і марозу, калі з-за эпідэміялагічнай сітуацыі мы абавязаны асцярожнічаць і ўстрымлівацца ад актыўнага ўдзелу ў забаўляльных мерапрыемствах, а на календары - усяго некалькі імгненняў да Новага года,
неяк па-асабліваму хочацца добрага настрою і сюрпрызаў. І яны здараюцца!
На працягу ўсяго пераднавагодняга тыдня Дзед Мароз і Снягурка падарожнічалі па горадзе і ваколiцах Клецкага раёна, каб падарыць радасць не толькі дзецям, але і тым, чыімі рукамі і разумнымі ідэямі фарміруецца дабрабыт нашай малой радзімы.
Галоўныя персанажы свята пабывалі ў самых буйных працоўных калектывах раёна. Працаўнікі не хавалі здзіўлення і радасці ад нечаканай сустрэчы з казачнымі героямі. На кароткае імгненне яны маглі адцягнуцца ад сваіх паўсядзённых абавязкаў і эмацыйна адпачыць. Работнікі ахвотна жартавалі з навагоднімі персанажамі і прагна ўбіралi кожнае слова з прагучаўшых у іх адрас пажаданняў. Асабліва тыя, што тычыліся здароўя. Яно і так ніколі не бывае лішнім, а ў цяперашняй абстаноўцы... пра нешта іншае ніхто і не марыць. І калі яго жадаюць шчыра, ад душы, хай пажаданне абавязкова збудзецца!
http://www.kleck.by/?p=58795
Да спіса навін