Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 лістапада 2019

Навучэнцы Клецкага раёна-дыпламанты Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «АрхНавацыя-2019»

23 лістапада 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «АрхНавацыя – 2019».

Навучэнцы Клецкага раёна былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі. У намінацыі «Мастацкая фатаграфія» Байрашэўскі Аляксандр узнагароджаны дыпломам I ступені, Сянькевіч Крысціна ўзнагароджана дыпломам III ступені. Дзеці – навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Мастацтва бачыць» ДУДА «Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці», педагог Кірык Кацярына Анатольеўна. У намінацыі “Архітэктурнае макетаванне” Папко Ягор узнагароджаны дыпломам III ступені. Ягор – навучэнец аб'яднання па інтарэсах «Цудоўныя фарбы» ДУА «Азярэчанская сярэдняя школа Клецкага раёна», педагог Папко Таццяна Пятроўна.

Да спіса навін