Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 лютага 2021

Не грэбуйце, а строга выконвайце!

Пагодныя ўмовы дыктуюць нам свае «правілы» абагрэву жылля, але, на жаль, яны не заўсёды бяспечныя. У бестурботным імкненні сагрэцца ад няспраўнай печы або самаробнага абагравальніка шмат хто забывае пра асцярожнасць. Каб людзі ведалі і выконвалі правілы пажарнай бяспекі, бераглі сваё жыццё і маёмасць, ратавальнікі пастаянна праводзяць асабістыя сустрэчы з насельніцтвам, навучанне працоўных калектываў, заклікаюць не грэбаваць іх парадамі і рэкамендацыямі. Бо ў адваротным выпадку - гэта багата не вельмі прыемнымі, а часам і трагічнымі наступствамі.

Увечары 12 лютага ў Клецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіў званок ад усхваляванай грамадзянкі, якая злямчаным голасам казала пра задымленне ў доме. Неадкладна да месца здарэння выехалі падраздзялення МНС. Па прыбыцці было ўстаноўлена, што ў доме задымленне і тлеюць дошкі сцяны ля ацяпляльнай печы. Узгаранне было ліквідавана ратавальнікамі, гарэўшы ўчастак сцены выняты, а дом стаў непрыдатны для пражывання.

13 лютага Клецкім ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў вёсцы Цепра. Калі ратавальнікі прыбылі на месца НС, дом гарэў адкрытым полымем. Гаспадара на момант здарэння дома не было, прычынай узнікнення пажару стала, як і ў папярэднім выпадку, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Не толькі печы становяцца крыніцай вогненных надзвычайных сітуацый. 12 лютага бліжэй да вечара пажар адбыўся ў вёсцы Палаковічы. Пра гэта ратавальнікі атрымалі паведамленне на цэнтр аператыўнага кіравання. У выніку пажару пашкоджаны жылы дом, пацярпелых няма. Як мяркуецца, прычына ўзнікнення пажару - кароткае замыканне.

Мы нагадаем, як не дапусціць падобных здарэнняў у сваім доме. Такім чынам, па-першае, печ павінна мець самастойны падмурак, паміж сценкамі печы і драўлянымі канструкцыямі павінен заставацца паветраны прамежак - атступка, не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабелены вапнавым растворам. Таксама печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага мура або разделку. Перад топкай, калі падлога драўляная, павінен быць металічны ліст. пры эксплуатацыі печы тапіце яе два-тры разы на дзень не больш як па паўтары гадзіны, ні ў якім разе не выкарыстоўвайце лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці і не пакідаеце адкрытымі топачныя дзверцы і топячуюся печ без нагляду. Трымаеце не менш як у паўтара метрах ад печы вопратку, мэблю, дровы і іншыя гаручыя матэрыялы. Не забывайце, што попел і перагарэлае вуголле, перад тым як выкінуць, варта праліць вадой да поўнага спынення тлення. У адваротным выпадку, нядбайнасць можа таксама прывесці да пажару.

Важна памятаць, што электрасеткі, электраабсталяванне павінны знаходзіцца ў спраўным стане. А пры іх эксплуатацыі варта выконваць простыя, але жыццёва важныя правілы. Напрыклад, што нельга перагружаць электрасетку (сёння ў многіх дамах электраправодка старая, а магутных сучасных электрапрыбораў у доме шмат, і сетка не спраўляецца). Для ўпэўненасці ў тым, што ў вашу адсутнасць у хаце не будзе пажару з-за электрапрыбораў (чайнік, тэлевізар, мікрахвалеўка і г.д.), выключыце іх з сеткі, сыходзячы з дому. Што тычыцца абагравальнікаў, ведайце, што бяспечней будзе іх размяшчаць на негаручай паверхні, далей ад мэблі, шпалер, адзення. Не выкарыстоўвайце лямпы напальвання без плафонаў, не абарочвайце іх паперай і іншымі лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі.

Беражыце сябе і жывіце бяспечна!

Да спіса навін