«Неабходна абмеркаваць пытанне духоўнага выхавання моладзі»: Мацей Белавус, благачынны Клецкай царкоўнай акругі

- Нямала выпрабаванняў выпала на долю беларускага народа ў XIX стагоддзі, пачатку XX, з 1941 па 1945 год. У апошнія дзесяцігоддзі мы жылі мірна, спакойна, годна, высакародна. Усё ў нас ёсць. Не хапае духоўнасці. І, напэўна, свядомасці, розуму не хапае, як паказваюць падзеі мінулай восені. Гасподзь сказаў: «Мiр даю вам, прыміце гэты свет і нясіце яго так, як вам дадзена»
Мы павінны захоўваць тое, што маем. Важна, каб гэта разумела моладзь. На жаль, яе не так шмат у храме. А менавіта там калісці сустракаліся дзеці, і юнакі, і дарослыя людзі, і старыя. Дзе храм - там сям'і. Пустыя храмы - пустыя душы, пустыя калыскі... Хочацца, каб удзельнікі такога высокага сходу, як мае быць VI Усебеларускі народны сход, таксама звярнулі ўвагу на пытанні духоўнага выхавання падрастаючага пакалення.
Дзеці, падлеткі, моладзь павінны захаваць гэты мiр, вучыцца разумець адзін аднаго, брат брата. Жыць трэба стараннасцю, малітвай.
Ёсць і яшчэ адно пажаданне дэлегатам, якія, як плануецца, будуць працаваць у секцыях па розных напрамках. Лічу неабходны абмеркаваць развіццё рэлігійнага турызму, дзякуючы якому мы зможам захаваць і перадаць будучым пакаленням культурна-гістарычныя помнікі, нашы царквы і цэркаўкі, якія дасталіся нам як велізарная шматвяковая спадчына ад нашых дзядоў і прадзедаў.