Паважаныя абітурыенты і іх бацькі!

Прафесійна абараняць Радзіму і ўмець правільна рэагаваць на ўсе пагрозы сучаснага свету гэта выбар моцных духам, адважважных і разумных людзей. Абраўшы прафесію афіцэра, Вы авалодаеце прэстыжнай і запатрабаванай спецыяльнасцю, якая дазволіць з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Сістэма вайсковай адукацыі дазваляе разам з атрыманнем ваеннай адукацыі, атрымаць папулярныя грамадзянскія спецыяльнасці, такія як інжынер, юрыст, псіхолаг, эканаміст, праграміст і інш.
У юнакоў выбар спецыяльнасцяў велізарны, а дзяўчат запрашае ваенны факультэт БДУІР на спецыяльнасці звязаныя з інфакамунікацыйнымi тэхналогіямi і вылічальнымі сістэмамі, УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» па спецыяльнасцях «практычная псіхалогія ў вайсковай справе» і «тэлекамунікацыйныя сістэмы», БДУ па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны ў ваеннай сферы»
Курсантам будзе забяспечана:
- поўнае дзяржаўнае забеспячэнне (пражыванне, харчаванне, адзенне)
- грашовыя выплаты: - стыпендыя 320-350 руб. (штомесяц) - выплаты да водпуску 500-700 руб. (раз у год) - прэміі па выніках удзелу ў розных спаборніцтвах
- якасная прафесійная і практычная падрыхтоўка
- гарантаванае працаўладкаванне
- дастойная аплата працы (ад 700 руб. да 3000 руб.)
- сацыяльныя гарантыі (льготы, жыллё, адпачынак, аздараўленне і інш.)
- магчымасці для прафесійнага і кар'ернага росту
Падрыхтоўку ваенных кадраў ажыццяўляюць:
1. Установа адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»
2. Ваенныя факультэты грамадзянскіх устаноў
3. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь»
4. Установа адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» па спецыялізацыі адміністрацыйна-прававая дзейнасць
5. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Камандна-інжынерны інстытут» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь па спецыялізацыі папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый
6. Ваенныя навучальныя ўстановы Расійскай Федэрацыі
Навучанне
у ваенных навучальных установах ажыццяўляецца толькі па дзённай форме атрымання
адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Алгарытм дзеянняў абітурыента
1 этап ( ЛЮТЫ - МАЙ) - папярэдні прафесійны адбор кандыдатаў
(праводзіцца ў ваенным камісарыяце Клецкага раёна)
1. Падача заявы ў ваенны камісарыят Клецкага раёна
2. Збор дакументаў для афармлення «Вучэбнай справы кандыдата»
3. Праходжанне медыцынскага агляду
4. Праходжанне прафесійна-псіхалагічнага абследавання
5. Праходжанне спецыяльнай праверкі органамі КДБ
2 этап (МАЙ) - канчатковы прафесійны адбор кандыдатаў
(праводзіцца на базе Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь)
1. медыцынскi агляд ваенна-ўрачэбнай камісіяй
2. праходжанне прафесійна-псіхалагічнага тэставання
3. вызначэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці кандыдатаў
3 этап (ЧЭРВЕНЬ-ЛІПЕНЬ) - завяршальны
1. Праходжанне цэнтралізаванага тэставання
2. Падача дакументаў
3. Чаканне вынікаў залічэння
Для паступлення Вам неабходна звярнуцца ў ваенны камісарыят Клецкага раёна да 1 красавіка 2021 года. Але, раю, да красавіка не чакаць - чым раней Вы заявеце пра жаданне паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы, тым больш у Вас будзе шанцаў дасягнуць жаданай мэты.
За больш падрабязнай інфармацыяй Вы можаце звярнуцца ў працоўныя дні з 9.00 да 17.00 у ваенны камісарыят Клецкага раёна або патэлефанаваць па тэлефонах: 50600, 69117