18 мая 2021
ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ КЛЕЦКАГА РАЁНА!

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва
Клецкага райвыканкама паведамляе аб тым, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2020 г. №437 "Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны" драўніна ў нарыхтаваным выглядзе фізічным асобам для ўласнага спажывання можа рэалізоўвацца па-за біржавымі таргамі.
Патрэба ў ёй для будаўніцтва, рэканструкцыі і рамонту жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў ажыццяўляецца на падставе заяў грамадзян на чарговы год (п.18 Указа). У сувязі з вышэйпададзеным, у выпадку, калі вы маеце патрэбу ў драўніне на корані, альбо драўніне ў нарыхтаваным выглядзе ў 2022 годзе вам неабходна звярнуцца з адпаведнай заявай у аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама ў тэрмін да 28 мая 2021 года.
Для ўдакладнення ўзнікаюць пытанняў звяртацца па тэлефоне 50 6 60.
Аддзел ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Клецкага райвыканкама.