Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 сакавіка 2021

Пераможцаў конкурсу «Жанчына года-2020» ўзнагародзілі ў Клецку

У намінацыі "Дзелавая жанчына" ўладальніцай прэстыжнага штогадовага тытула "Жанчына года" стала галоўны ўрач установы аховы здароўя "Клецкая ЦРБ" Алена Генадзьеўна Мискевич.

Сапраўдным прафесіяналам, а значыць і ўладальніцай высокага звання ў намінацыі "Жанчына ў прафесіі" прызнана намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА "Заостровечская СШ" Алена Мікалаеўна Кішко.

Перамогу ў намінацыі "Лідэр грамадскага руху" сёлета заслужана атрымала галоўны бухгалтар раённага камітэта ГА "БРСМ" Алена Аляксандраўна Шайкевіч, якая працуе ў маладзёжнай грамадскай арганізацыі з 2001 года.

Шматдзетная мама, сацыяльны работнік ГУ "Клецкі ТЦСАН" Марына Іванаўна Куцко прызнана пераможцай раённага конкурсу ў намінацыі "Цяпло мацярынскага сэрца".

"Народны майстар Беларусі", жыхарка шаноўнага ўзросту д.Гурновщина Алена Уладзіміраўна Васілеўская па праву прызнана "Жанчынай года" ў намінацыі "Творчая асоба".

Да спіса навін