Сандружына з Клецкага раёна адзначана граматай абласных спаборніцтваў

У Копылі прайшлі 15-ыя абласныя спаборніцтвы санітарных дружын. 23 каманды Міншчыны абменьваліся вопытам і на практыцы дэманстравалі свае ўменні. Клецкі раён прадстаўляла сандружина мясцовага вытворча-харчовага завода, якая перамагла на раённым этапе.
Каманды на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў вітаў першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Янчык.
- Прыемна сёння ў страі бачыць знаёмыя каманды, якія ўжо не першы год прыязджаюць на абласныя спаборніцтвы, – адзначыў Уладзімір Янчык. - Не менш прыемна, што шмат новых калектываў, гатовых пераймаць вопыт і дэманстраваць сваю падрыхтоўку. Сёння ўсім хочацца пажадаць даць рады з хваляваннем і выканаць усе этапы без памылак, за максімальна кароткі час, бо пры рэальнай надзвычайнай сітуацыі ад вашых навыкаў можа завесіць і жыццё чалавека.
Сваю падрыхтоўку дружыны дэманстравалі ў 5 этапах. Журы ацэньвала іх табельнае абсталяванне, затым каманды паказвалі свае ўменні ў аказанні першай медыцынскай дапамогі, пошуку пацярпелых у зоне хімічнага заражэння, транспарціроўцы ў бяспечную зону. Таксама кожная каманда справілася з задачамі ва ўмоўным ачагу інфекцыйнага захворвання: "выявіць" хворых, адабраць для аналізу пробы грунту і вады.
Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла сандружина ААТ "Вілейскі камбікормавы завод". Клятчане сталі трэцімі на этапе "Праца санітарнай дружыны ў ачагу камбінаванага паражэння".
Крынiца: Да новых перамог