Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 верасня 2021

Сельгасфіліял "Клецкі" перамог у абласным конкурсе на лепшую саламяную кампазіцыю да "Дажынак"

У Капылі на абласных "Дажынках-2021" падвялі вынікі конкурсу ад "Мінскай праўды" на самую крэатыўную саламяную фігуру.

Па выніках галасавання сярод наведвальнікаў сайта mlyn.by перамогу ў праекце заваявала кампазіцыя сельскагаспадарчага філіяла "Клецкі".

Саламяны фігура СФ "Клецкі" быў усталяваны на выездзе з горада ў раёне аўтабазы райпо да раённых "Дажынак-2021" у Янавічах. Калектыў стварыў шматфігурную кампазіцыю, прысвечаную Беларусі і яе галоўным вобразам-Зубрам і буслам. Сваёй інсталяцыяй хлебаробы прызналіся ў любові да краіны.

У галасаванні клятчане набралі 89 505 галасоў.

Галоўны рэдактар "Мінскай праўды" Ларыса Коршун сёння ў Капылі перадала ўзнагароду за перамогу ў конкурсе дырэктару СФ "Клецкі" Аляксандру Пляшэвічу.

Да спіса навін