19 студзеня 2021
Сёння - Дзень ратавальніка!

У барацьбе з агнём пажараў, з наступствамі стыхійных бедстваў, аварый і катастроф работнікі МНС не раз прайшлі праверку на трываласць і даказалі высокія маральныя і прафесійныя якасці, у прамым сэнсе слова прымаючы агонь на сябе. Кожны з работнікаў МНС, выконваючы свой службовы абавязак, уносіць важкі ўклад у справу забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Іх вопыт і цвёрдая дысцыпліна, адвага і мужнасць, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя выратавання людзей ставяць надзейны заслон любых надзвычайных сітуацыях.
Сёння мы віншуем ратавальнікаў АСВОДа, добраахвотнікаў, ветэранаў службы і юных ратавальнікаў. Любы чалавек, які прыйшоў на дапамогу трапіўшаму ў бяду, пераадолеўшы няўпэўненасць і страх, таксама па праве можа лічыць Дзень ратавальніка сваім святам.
Шаноўныя ратавальнікі! Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові і дабра, міру, спакою і душэўнай цеплыні ў дамах.