Школьнікі і педагогі Клецкага раёна адзначаны ўзнагародамі конкурсу «Энергамарафон-2020»

На абласны этап ХIV рэспубліканскага конкурсу «Энергомарафон-2020», які накіраваны на прапаганду метадаў эканоміі энергарэсурсаў і павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў у побыце, былі прадстаўлены 212 работ.
Па рашэнні журы адборачнага этапу Мінскай вобласці ў кожнай намінацыі вызначаны пераможцы. У лік прызёраў увайшлі і навучэнцы і педагогі Клецкага раёна.
У паднамінацый «Улётка» трэцяе месца заняла 5-класніца Заастравецкай СШ Маргарыта Бушэнка (кіраўнік - Марыя Вячаславаўна Курловіч), а першае месца ў гэтай паднамінацый прысудзілі навучэнскай першага курса Клецкага СПЛ Вікторыі Цiмавец (кіраўнік - Галіна Віктараўна Шынкевіч).
У паднамінацый «Плакат» трэцім стаў вучань 6 класа Заастравецкай СШ Цімафей Шашко (кіраўнік - Ірына Канстанцінаўна Дрозд).
У намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі» другое месца ў намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Рассветаўскай СШ Эміліі Міхайлаўны Парэйка, а трэцяе - у намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Клецкага СПЛ Людмілы Вячаславаўны Колбун.
За якасную падрыхтоўку вучняў і педагогаў да абласнога этапу ХIV рэспубліканскага конкурсу «Энергомарафон-2020» арганізатары праекта выказалi падзяку начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама Анатолю Клімовічу.