Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 мая 2021

У Клецку адбудзецца раённы фестываль дзіцячай творчасці «Дзівосны Карабель дзяцінства»

30 мая, напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Клецку адбудзецца раённы фестываль дзіцячай творчасці «Дзівосны Карабель дзяцінства». Яго галоўная мэта - папулярызацыя нацыянальнай культуры і садзейнічанне ў развіцці мастацкага густу і выканальніцкага майстэрства. Фестываль праводзіцца не ўпершыню і з'яўляецца пляцоўкай па стварэнні ўмоў для самарэалізацыі творчай актыўнасці дзяцей і падлеткаў.

Фестываль будзе праходзіць на конкурснай аснове па наступных намінацыях: вакальны жанр (рэпертуар павінен адпавядаць узросту дзяцей), харэаграфічны (народны і эстрадны танец) і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (ацэньвацца будзе выстава хатніх работ у адным кірунку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама праца, выкананая на месцы на працягу 3 гадзін з ужываннем уласных матэрыялаў і інструментаў). Да ўдзелу запрашаюцца крэатыўныя хлопцы ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў, як асобныя выканаўцы так і творчыя калектывы (дуэты, трыо, квартэты і г.д.), майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сельскіх клубных устаноў, дзіцячай школы мастацтваў, раённага цэнтра культуры.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца да 24 мая на электронны адрас kleck-rck@yandex.ru Даведкі па тэл. 56 2 61.

Да спіса навін