Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 красавіка 2021

У Клецку прайшлі вучэнні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый

Абарона насельніцтва і тэрыторый пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару - найважнейшая задача органаў улады, МНС, суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці.

Гатоўнасць сіл і сродкаў Клецкага раённага звяна Мінскай абласной падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны да ажыццяўлення ўскладзеных на яго задач была праверана ў рамках камандна-штабных вучэнняў, праведзеных на тэрыторыі раёна.

Кіраўніцтва вучэннямі ажыццяўлялася камісіяй па надзвычайных сітуацыях Клецкага раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам намесніка старшыні выканкама Давыдка Ігара Іванавіча. Кантроль за вучэннямі праводзіў галоўны спецыяліст аддзела ДСНС і ГА установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» Видус Дзмітрый Іванавіч. Каардынацыя дзеянняў усіх удзельнікаў вучэнняў была ўскладзена на Клецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

У ходзе вучэнняў былі адпрацаваны практычныя уступныя, якія дазваляюць ацаніць ступень гатоўнасці штатных аварыйна-выратавальных (аварыйна-аднаўленчых) падраздзяленняў арганізацый, грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны.

Шэраг тэарэтычных ўводных быў таксама адпрацаваны на працягу ўсяго дня з задзейнічаннем раённага вузла электрасувязі, Клецкага раёна электрасетак, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ЖКГ, Цэнтральнай раённай бальніцы, дарожных службаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў, сельгаспрадпрыемстваў раёна.

У падвядзенні вынікаў вучэнняў, якое адбылося ў Клецкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, прынялі ўдзел кіраўнікі ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый, якія былі задзейнічаныя ў адпрацоўцы практычных ўводных.

Кіраўнік вучэнняў, старшыня камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Клецкім райвыканкаме, Ігар Іванавіч Давыдок адзначыў важнасць і значнасць праведзенай праверкі гатоўнасці ўсіх службаў раёна да абароны насельніцтва і тэрыторыі раёна ад надзвычайных сітуацый.

Прысутныя абмеркавалі ўсе этапы вучэнняў, далі ацэнку дзеянням службовых асоб і грамадзянскіх фарміраванняў. У выніку мэты праведзеных камандна-штабных вучэнняў былі дасягнуты ў поўным аб'ёме.

Крыніца: Да новых перамог

Да спіса навін