Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 жніўня 2021

У Клецку разыгралі медалі турніру па пляжным валейболе

У Клецкім раёне правялі штогадовыя раённыя спаборніцтвы па пляжным валейболе. Удзельнікі традыцыйна гулялі на пясчаных пляцоўках каля гарадскога возера.

На турнір заявілася сем каманд. Геаграфія месцаў, якія прадстаўлялі калектывы, не самая шырокая - за медалі гэтым разам сапернічалі пары з Клецка, Грыцэвічаў, Кухчыц.

Першае месца па выніках спаборніцтваў заняла каманда з Клецкага мехзавода. У яе складзе выступілі Аляксандр Скіба і Сяргей Галаўня.

Другімі сталі Юрый Стрэльчык і Вадзім Крыцкі з Грыцэвічаў. Бронзавыя медалі заваявалі Іван Бабко і Дзмітрый Новік з аграгарадка Кухчыцы.

Крынiца: Да новых перамог

Да спіса навін