21 снежня 2021
У Клецку ўпершыню правялі маладзёжную спартакіяду

У Клецку прайшла спартакіяда маладзёжных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна. За перамогу змагаліся шэсць каманд.
Свае зборныя прадставілі-цэнтральная раённая бальніца, вытворча-харчовы завод, сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй, райвыканкам, Клецкі філіял ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Клецкага РВК.
Каманды спаборнічалі ў сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі.
На Спартакіядзе вызначылі лепшых у валейболе, настольным тэнісе, дартсе і ўзняцці гіры (індывідуальны залік).
Перамогу ў агульнакамандным заліку атрымала каманда "Драйв" з упраўлення адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама.