Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 лютага 2021

Увага! Акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

З 22 лютага па 01 сакавіка 2021 года Стаўбцоўскае міжраённае аддзяленне Дзяржэнергагазнагляду прыме ўдзел у акцыі «Адзіны дзень бяспекі».

Яе мэта - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў жыцця.

У ходзе акцыі будуць праводзіцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па пытаннях электра-і цеплабяспекі і бяспечным карыстанні газам у побыце. У гэтыя дні работнікі Дзяржэнергагазнагляду правядуць:

- сустрэчы, лекцыі (заняткі, гутаркі) у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях прапаганды электрабяспекі і выканання правілаў карыстання газам у быце;

- прафілактычныя мерапрыемствы ў жылым сектары;

- вучэбна-прапагандысцкія мерапрыемствы;

- распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі сярод насельніцтва.

 

У рамках правядзення «Адзінага дня бяспекі»

 24.02.2021 будзе арганізаваны

«Дзень адчыненых дзвярэй».

Падчас дадзенага мерапрыемства будуць праводзіцца тэматычныя кансультацыі, гутаркі па наступных пытаннях:

- бяспека пры эксплуатацыі электра, цёпла і газавых установак у побыце;

- бяспечная эксплуатацыя энергаўстановак абсталявання ва ўстановах адукацыі, культуры, гандлю, прамысловых прадпрыемстваў.

Будуць асвятляцца пытанні прафілактыкі электра і цеплатраўматызму.

Будзе даступна інфармацыя па ўводзе ў эксплуатацыю новых, рэканструююемых і рамонтуемых электра і цеплаўстановак, а гэтак жа па іншых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Дзяржэнергагазнагляду.

Да спіса навін