Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 кастрычніка 2021

УВАГА АКЦЫЯ!!! "Адзіны дзень бяспекі"

З 18 кастрычніка па 29 кастрычніка 2021 года Клецкая раённая энергагазінспекцыя Стаўбцоўскага міжраённага аддзялення Дзяржэнергагазнагляду прыме ўдзел у акцыі «адзіны дзень бяспекі».

Яе мэта-зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Задача-інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі.

У гэтыя дні работнікі Дзяржэнергагазнагляду правядуць:

- сустрэчы, лекцыі (заняткі, гутаркі) у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі;

- прафілактычныя мерапрыемствы ў жылым сектары;

- вучэбна-прапагандысцкія мерапрыемствы;

- распаўсюд наглядна-выяўленчай прадукцыі сярод насельніцтва.

 

У рамках правядзення «адзінага ДНЯ бяспекі»

22.10.2021 будзе арганізавана

«Прамая тэлефонная лінія» 

У ходзе правядзення «прамой тэлефоннай лініі» будуць аказаны тэматычныя кансультацыі, гутаркі па наступных пытаннях:

- бяспека пры эксплуатацыі электра, цяпло і газавых установак у побыце;

- бяспечная эксплуатацыя Энергаўстановак абсталявання ва ўстановах адукацыі, культуры, гандлю, прамысловых прадпрыемстваў.

«Прамая тэлефонная лінія» будзе праведзена начальнікам раённай энергагазінспекцыі Гурскай Аксанай Уладзіміраўнай па нумары тэлефона 5-04-73.

Да спіса навін