Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 красавіка 2021

Выстава-форум Ecology Expo 2021 і XVI Рэспубліканскі экалагічны форум

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у 1-й Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставе-форуме «Ecology Expo -2021» і XVI Рэспубліканскім экалагічным форуме, якія пройдуць 3-5 чэрвеня 2021 года ў г. Мінску.

У рамках выставы-форуму будзе прадэманстраваны комплекс інавацыйных ідэй, вытворча-тэхналагічных дасягненняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў. У ліку прыярытэтаў - праца па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця, пераход на «зялёныя» тэхналогіі, падтрымка ўстойлівых мадэляў спажывання і вытворчасці, экалагічна дружалюбны лад жыцця.

Асноўная тэма XVI Рэспубліканскага экалагічнага форуму - «Далучэнне грамадзянскай супольнасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў". Праца будзе арганізавана ў фармаце пленарнага пасяджэння і тэматычных секцый, а таксама рознага роду акцый, прэс-мерапрыемстваў, канцэртнай праграмы, рэспубліканскіх конкурсаў экалагічнай накіраванасці.

Плануецца, што ў мерапрыемствах на працягу 3-х дзён прымуць удзел больш за 250 дэлегатаў і гасцей, у тым ліку міжнародных экспертаў, прадстаўнікоў прыродаахоўных службаў, органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі.

Да спіса навін