Зварот да грамадзян за дапамогай у захаванні рыбных рэсурсаў на вадаёмах нашай краіны

У сувязі са склаўшымiся ўмовамі надвор'я ў зімовы перыяд, у мэтах недапушчэння масавага замору рыбы на водных аб'ектах нашай краіны, выкліканага зніжэннем утрымання растворанага ў вадзе кіслароду, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртаецца да ўсіх неабыякавых да прыроды грамадзянам, рыбаловаў-аматараў і грамадскіх прыродаахоўных арганізацый аказаць дапамогу ў свідраванні лунак на замерлых вадаёмах.
Каб не змерзла вада ў лунцы неабходна ў яе вертыкальна ўставіць чарот або салому.
Гэтыя мерапрыемствы будуць спрыяць насычэнню вады кіслародам і, адпаведна, дазволяць захаваць нашы рыбныя рэсурсы.
Таксама просім грамадзян інфармаваць пра выпадкі масавага падыходу
рыбы да лунак на водных аб'ектах абласныя камітэты, раённыя і гарадскія
інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па тэлефонах 68687 і 68685.