Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
18 мая 2022

Беларускія фармпрадпрыемствы прэзентуюць прадукцыю на буйнейшай выстаўцы ў Цэнтральнай Азіі

Арганізацыі холдынга "Белфармпрам" - РУП "Белмедпрэпараты", ААТ "Экзон", УП "Мінскінтэркапс" - у рамках калектыўнага стэнда холдынга прымаюць удзел у міжнароднай выстаўцы KIHE-2022, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Выстаўка праходзіць з 18 па 20 мая ў Алматы (Казахстан). Гэта самая значная ў Цэнтральнай Азіі дэманстрацыйная пляцоўка дасягненняў у галіне навуковай, практычнай медыцыны і фармацэўтыкі.

Беларускія фармацэўтычныя прадпрыемствы прадстаўляюць на выстаўцы як ужо вядомыя лякарствы, якія добра сябе зарэкамендавалі, так і навінкі, з якімі яшчэ не былі азнаёмлены прадстаўнікі казахстанскай прафесійнай аўдыторыі. ААТ "БЗМП" прэзентуе 37 лекавых прэпаратаў, ААТ "Экзон" - новую лінейку біялагічна актыўных дабавак да ежы "Вітамін С" з розным смакам.

У ходзе удзелу ў выстаўцы арганізацыі правядуць сустрэчы з дзеючымі і новымі партнёрамі. Яны абмяркуюць пытанні па пашырэнні асартыменту і аб'ёмаў паставак прэпаратаў і біялагічных дабавак.

Крынiца: БелТА

Да спіса навін