Грамадскія арганізацыі
У раёне стаяць на ўліку і праводзяць сваю работу больш за 200 арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў і каля 90 прафсаюзных арганізацый, якія з'яўляюцца актыўнымі памочнікамі выканаўчых камітэтаў і працоўных калектываў у вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач і грамадска-палітычнага жыцця раёна.
Найбольш шматлікімі грамадскімі арганізацыямі у раёне з'яўляюцца прафсаюзы. Дзейнічаюць прафсаюзы работнікаў АПК, адукацыі і навукі, культуры і работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і г.д.