КУП «Клецкі РКБА»
Кантакты
222531, г. Клецк, вул. Савецкая, 1
т/факс 801793 69-2-61
Клецкі раённы камбінат бытавога абслугоўвання быў заснаваны ў 1962 годзе. Першы дырэктар – Лявонаў Мітрафан Мацвеевіч. У 1968 годзе адкрыта майстэрня па рамонце і вязанні трыкатажу, ажыццяўляўся рамонт кватэр, працаваў лесазавод. У 1990 годзе ў Клецкім РКБА працавала 373 чалавекі.
У камбінаце мелася 34 вытворчыя падраздзяленні, з іх атэлье II разраду ў в. Заастравечча і атэлье II разраду ў г. Клецку. Аказваліся паслугі насельніцтву метадам «Сёння на сёння» з 40% надбаўкай да цэнаў прэйскуранта.
У 1995 годзе ў склад РКБА ўваходзіла 6 КПП – у в. Заастравечча, Янавічы, Сіняўка, Зубкі, Морач, Нагорнае. Насельніцтву аказвалася 8 відаў бытавых паслуг: індывідуальны пашыў адзення, абутку, рамонт абутку, паслугі цырульні, вязанне трыкатажу, пракат, фатаграфія і рытуальныя паслугі. Колькасць працуючых – 119 чалавек.
Сярэдняспісачная колькасць работнікаў у 2000 годзе склала 65 чалавек, у тым ліку служачых -12
У цяперашні час КУП «Клецкі РКБА» аказвае паслугі насельніцтву падраздзяленнямі, размешчанымі ў горадзе, і праз сетку комплексных прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасці.
У склад КУП «Клецкі РКБА» ўваходзяць наступныя падраздзяленні:
- Дом быту ў г. Клецку (майстэрні па пашыве і рамонце адзення і абутку, фатаграфія, пункт пракату, хімчыстка, пральня, рытуальны цэх і крама).
- 14 комплексна-прыёмных пунктаў: у в. Заастравечча, Сіняўка, Янавічы, Шчэпічы, Гурнаўшчына, Загорнае, Галынка, Туча, Лазавічы, Зубкі, Даматканавічы, Кухчыцы, Арэшніца, Морач.
Згодна са Статутам насельніцтву аказваюцца бытавыя паслугі па індывідуальным пашыве і рамонце адзення, абутку, фатаграфіі, пракаце, хімчысткі, апрацоўцы і мыцці вырабаў, рытуальныя і паслугі цырульні, рамонт гадзіннікаў і бытавой тэхнікі, газонакашэнне і колка дроў.
Галоўнай мэтай прадпрыемства з'яўляецца далейшае развіццё бытавога абслугоўвання, найбольш поўны ахоп насельніцтва яго паслугамі, удасканаленне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, выпуск прадукцыі ў адпаведнасці з дзеючай нарматыўна-тэхнічнай дакументацыяй.
У мэтах ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, накіраванай на атрыманне прыбытку для задавальнення сацыяльных і эканамічных інтарэсаў членаў працоўнага калектыву, камбінат ажыццяўляе
прыём і выраб заказаў ад насельніцтва, арганізацый, устаноў па сацыяльна значных бытавых паслугах;
ўкараненне новых формаў абслугоўвання, прагрэсіўных тэхналогій у вытворчыя працэсы;
вывучае попыт насельніцтва на паслугі, арганізоўвае новыя формы абслугоўвання, забяспечвае працу КПП у зручны для насельніцтва час;
сістэматычна ажыццяўляе працу па пашырэнні і ўдасканаленні асартыменту выпускаемай прадукцыі з улікам кліматычных, мясцовых умоў і запытаў насельніцтва, забяспечваючы пры гэтым высокую якасць і даступнасць па цэнавым фактары.
пастаянна абнаўляе пракатны фонд, захоўвае ўсе віды выпускаемай прадукцыі, плануе павялічыць выпуск пасцельнай, сталовай бялізны, вытворчай адзення, пашырыць асартымент рытуальнай прадукцыі.