Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Гасцям / Клеччына турыстычная

Клеччына турыстычная

Клецкі раён – няхай і невялікі край, нават у межах Мінскай вобласці, аднак са сваёй багатай гісторыяй, традыцыямі, напрацоўкамі ў эканоміцы і культуры. Мясцовыя жыхары ганарацца беларускай культурай і гераічнымі старонкамі гісторыі.

Пачаткам біяграфіі горада Клецка лічаць 1127 год. Узнік ён на месцы феадальнага замка. І ўжо ў той час быў цэнтрам княства ў складзе Турава-Пінскай зямлі. У пачатку ХІV стагоддзя ўвайшоў у Вялікае княства Літоўскае.

Памятае Клецк літоўскіх і рускіх князёў. У 1558 годзе ён перайшоў да Радзівілаў.

Знакавай падзеяй у клецкай гісторыі стала бітва з татарамі ў 1506 годзе.

У 1560-62 гадах у Клецку прапаведаваў знакаміты рэлігійны гуманіст, асветнік і філосаф Сымон Будны.

Востра праходзіла рэвалюцыйная барацьба ў раёне ў 1905-1917 гадах. У сярэдзіне лістапада 1917 года ў раёне была ўстаноўлена Савецкая ўлада. Па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы ад 18 сакавіка 1921 года г. Клецк увайшоў у склад Польшчы. 17 верасня 1939 г. быў вызвалены часцямі Чырвонай Арміі.

У студзені 1940 года Клецк становіцца раённым цэнтрам Баранавіцкай вобласці.

Вераломны напад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Савецкую краіну перапыніў мірнае жыццё і на Клецкай зямлі. 27 чэрвеня 1941 г. гітлераўцы захапілі горад.

Вызваленне Клецка супадае з часам завяршэння 1-га этапу Беларускай аперацыі 1944 года і яе састаўной часткі - Мінскай аперацыі (29 чэрвеня - 4 ліпеня 1944 года).

У студзені 1963 года Клецкі раён быў скасаваны і далучаны да Нясвіжскага, а ў жніўні 1966 года яго зноў аднавілі.